Віталь Радзівонаў пра адпачынак: «Паеду ў Вільню!»

03.10.2017 / 14:50

Фота Сяргея Гудзіліна

Форвард БАТЭ Віталь Радзівонаў распавёў пра тое, куды разам з сям'ёй адправіцца адпачываць на час паўзы на гульні нацыянальных зборных.

«Хачу развеяцца. З'ездзіць у Вільню. Проста пагуляць па горадзе. Бо гістарычна — наша сталіца. Хочацца змяніць абстаноўку», — сказаў Радзівонаў у эфіры праграмы «Час футбола» на «Беларусь 5», піша Tribuna.com.