У «Інстаграме» з'явілася магчымасць праводзіць апытанні

03.10.2017 / 20:51

Сацыяльная сетка Instagram абнавіла раздзел Stories, у якім з'явілася магчымасць ствараць невялікі апытальнік з двух варыянтаў адказу.

Абнаўленне пакуль даступнае не ўсім карыстальнікам, але неўзабаве навінку зможа апрабаваць любы ахвотны. Знікае апытанне разам з самой гісторыяй праз суткі. Карыстальнік, які прагаласаваў, можа бачыць вынікі ў рэжыме рэальнага часу. А стваральнік апытання мае магчымасць яшчэ і праглядаць, хто з яго падпісчыкаў за які варыянт прагаласаваў.

Карыстальнік таксама зможа выбіраць колер варыянтаў адказу. А спецыяльны інструмент «піпетка» дапаможа падабраць колер тэксту пад фон.