ДАІ плануе сысці ад папяровых пратаколаў

12.10.2017 / 17:43

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі плануе як мага хутчэй сысці ад папяровых пратаколаў і значна павысіць аператыўнасць работы інспектараў. Пра гэта сёння заявіў журналістам начальнік упраўлення Дзяржаўтаінспекцыі МУС Дзмітрый Карзюк, паведамляе БЕЛТА.

«Дзяржаўтаінспекцыя пастаянна вядзе работу па ўдасканаленні дзейнасці сваіх падраздзяленняў. У стагоддзе новых тэхналогій мы таксама імкнёмся ісці наперад. Цяпер адно з асноўных пытанняў, над рашэннем якога працуем, — як мага хутчэй сысці ад папяровых носьбітаў, як мага менш марнаваць час на складанне адміністрацыйных матэрыялаў», — падкрэсліў Дзмітрый Карзюк.

Адна з галоўных задач ДАІ — стварыць найбольш спрыяльныя ўмовы для руху. Важна правільна яго арганізаваць і бездакорна выбудоўваць узаемаадносіны з грамадзянамі, дадаў ён.