Прэм'ер-міністр Іспаніі: Урад і парламент Каталоніі будуць распушчаныя

21.10.2017 / 15:13

Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой абвясціў, што ў рамках абмежавання аўтаноміі Каталоніі ўрад рэгіёна будзе распушчаны, а парламент пераабраны. Іх паўнамоцтвы перададуць цэнтральным уладам, абвясціў Рахой пасля пасяджэння кабінета міністраў 21 кастрычніка.

«Ніводная краіна свету не дапусціла ў сябе такога» (аднабаковага абвяшчэння незалежнасці), — сказаў Рахой

Такія меры іспанскі ўрад хоча ўвесці ў рамках 155-га артыкула Канстытуцыі, які дазваляе прыпыніць аўтаномію ў тых выпадках, калі рэгіянальныя ўлады парушаюць закон і пагражаюць інтарэсам усёй краіны.

Aplicamos el artículo 155 para restaurar la legalidad en el autogobierno de Cataluña. Nadie puede aceptar que se viole la ley #CMin pic.twitter.com/BErA7WMlMy

— Mariano Rajoy Brey (@marianorajoy) 21 октября 2017 г.

Для аднаўлення парадку ў Каталоніі на працягу паўгода правядуць выбары ў парламент, які затым зацвердзіць новы ўрад.

Чакаецца, што просьба ўрада аб абмежаванні паўнамоцтваў каталонскіх ўладаў будзе падтрымана Сенатам Іспаніі 27 кастрычніка і ўступіць у сілу на наступны дзень.