У Жлобінскім раёне мужчына загінуў пад коламі цягніка

26.10.2017 / 18:11

У Жлобінскім раёне мужчына загінуў пад коламі грузавога цягніка, паведаміў БЕЛТА Гомельскі транспартны пракурор Сяргей Казакевіч.

Няшчасны выпадак адбыўся 26 кастрычніка каля гадзіны ночы. Грузавы цягнік на перагоне Салтанаўка — Хальч каля вёскі Старая Рудня смяротна траўмаваў 52-гадовага мясцовага жыхара, які ляжаў на пуцях. Машыніст цягніка падаваў папераджальныя сігналы і прымяніў экстраннае тармажэнне, аднак пазбегнуць трагедыі не ўдалося.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Прызначаны шэраг экспертыз.