Чатырох журналістаў «Белсата» сёння будуць судзіць за працу без акрэдытацыі

30.10.2017 / 11:49

Фрылансераў-журналістаў Ганну Аземшу, Вольгу Чайчыц, Аляксандра Баразенку і Андрэя Козела вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ. Пачатак працэсаў а 14:00, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Кожнаму з іх пагражае штрафад 20 да 50 базавых велічыняў (460 рублёў — 1 150 рублёў).

Калі журналістаў прызнаюць вінаватымі, лік вынесеных сёлета штрафаў журналістам дасягне пяцідзесяці.