Скайп для камп'ютараў выйшаў у цалкам новым дызайне

Кампанія Microsoft ужо пачала распаўсюджваць абнаўленне для легендарнага месенджара Скайп з новым прыгожым дызайнам для Mac, Windows 10, Windows 8, Windows 7 і Linux. Але пройдзе яшчэ некаторы час, пакуль абнаўленне стане даступнае ўсім карыстальнікам. 

01.11.2017 / 15:56

Новы Скайп у цёмным афармленні

Цяпер да паведамленняў можна дадаваць смайлы-рэакцыі, а каб звярнуць увагу суразмоўцы ў групавым чаце, дастаткова згадаць яго з дапамогай сімвала @, і яму прыйдзе адпаведнае апавяшчэнне. З кожным чатам звязаная галерэя, дзе можна хутка знайсці адпраўленыя фатаграфіі, спасылкі і файлы. Усе звароты да карыстальніка, рэакцыі і абнаўленні гутарак адлюстроўваюцца ў спецыяльнай панэлі апавяшчэнняў.

З'явілася таксама цёмная тэма, а таксама больш варыянтаў сартавання спісу кантактаў (па часе, непрачытаных паведамленнях або статусу), а таксама магчымасць схаваць яго.

Новы Скайп у светлым афармленні

nn.by