Курс продажу даляра ў шэрагу абменнікаў перавысіў 2 рублі, амерыканская валюта абнавіла гадавы рэкорд

04.11.2017 / 10:32

Фота Ірыны Арахоўскай

Курс даляра працягвае расці. 4 лістапада (сёння — працоўны дзень) на таргах у Мінску курс амерыканскай валюты вырас на 0,0049 капейкі да 1,9855 беларускага рубля і паставіў чарговы гадавы рэкорд.

Нагадаем, што ў пятніцу даляр абнавіў рэкорд года (1,9806), што трымаўся з 12 ліпеня.

Абсалютны максімум быў у лютым 2016 года, калі курс амерыканскай валюты дасягнуў 22 069 недэмінаваных рублёў.

Як вынік, сёння курс продажу ў некаторых абменніках перавысіў 2 рублі.

Абменнікі Беларускага народнага банка прапануюць даляр па 2,0050 рубля, некалькі аддзяленняў Беларусбанка прапануюць роўна па 2 рублі. Найтанней даляр можна купіць у адным з абменнікаў Белаграпрамбанка і шэрагу адзяленняў банка Масква — Мінск: 1,987 рубля. 

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.