Каму з бюджэтнікаў павысяць заробкі з 1 снежня
09.11.2017 / 12:28
Міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч 9 лістапада ў парламенце распавяла, каму з работнікаў бюджэтных арганізацый з 1 снежня павялічаць заробкі.
Паводле яе слоў, на павышэнне могуць разлічваць работнікі сацыяльнай сферы і сферы культуры, паведамляе Tut.by.
Ірына Касцевіч распавяла, што падняць заробкі прапанавалі работнікам:
— сферы сацыяльнага абслугоўвання, сацработнікам;
— работнікам культуры;
— бюджэтнікам з 1 па 17 разрадамі.
«У сярэднім рост заробкаў складзе каля 7%», - сказала міністр.