Трагедыя ў Расіі: пасля выбуху абрынуўся кавалак шматпавярховага дома

09.11.2017 / 19:26

У Іжэўску 9 лістапада абрынуўся вугал 9-павярховага дома. Разбураныя 32 кватэры.

Фота - susanin.news

Папярэдняя версія здарэння — выбух газу, паведамляе РІА «Новості». Пацярпелых працягваюць ратаваць з-пад завалаў. Пакуль што вядома пра дваіх загінулых. Колькасць пацярпелых удакладняецца.

Астатніх жыхароў дома эвакуююць у пункты часовага размяшчэння, якія абсталявалі ў бліжэйшых школах.

 

УШ