Кампанія «Укантакце» дасць 3 400 рублёў тым, хто дапаможа ёй. Як?

Сацсетка «Укантакце» запусціла праграму бонусаў за ўдалыя рэкамендацыі на вакансіі распрацоўшчыкаў.

20.11.2017 / 17:02

Будынак, у якім месціцца галоўны офіс кампаніі ў Санкт-Пецярбургу

У гэты момант кампанія прапануе 100 000 расійскіх рублёў (каля 3400 беларускіх) усім, хто парэкамендуе ёй дасведчанага спецыяліста ў сферы працы з дадзенымі. Кандыдат мае выдатна ведаць алгарытмы і структуры дадзеных.

Аўтары рэкамендацый атрымаюць грошы ў тым выпадку, калі кандыдат паспяхова пройдзе выпрабавальны тэрмін.

nn.by