У Кіеве сквер каля амбасады Расіі вырашылі назваць імем Барыса Нямцова

09.12.2017 / 17:57

Камісія па пытаннях пераназванняў Кіеўскай гарадской рады ўхваліла прапанову назваць сквер побач з амбасадай Расіі імем Барыса Нямцова. Пра гэта заявіў дэпутат Вярхоўнай рады Дзмітрый Белацарковец.

«Сцерці з памяці украінцаў і расейцаў імя Нямцова у Крамля не выйдзе. Ён быў галоўным саюзнікам свабоднай Украіны і будучай дэмакратычнай Расіі», — заявіў Белацарковец.

Ініцыятыву мусіць зацвердзіць Кіеўская рада.