У Літве можна будзе купіць алкаголь толькі з 10:00 да 20:00

21.12.2017 / 11:07

vilniaby

Згодна з рашэннем Сойма, прынятага яшчэ ў чэрвені гэтага года, з 1 студзеня 2018 года ў Літве ўводзяцца дадатковыя абмежаванні на продаж алкаголю, паведамляе блог пра «Вільню і не толькі» са спасылкай на ntakd.lrv.lt

Купіць алкаголь у краме можна будзе ў

панядзелак—суботу з 10:00 да 20:00,
у нядзелю з 10:00 да 15:00.

Продаж алкаголю «на вынас» у месцах грамадскага харчавання таксама абмяжоўваецца па часе.

Купіць алкаголь можна будзе па дасягненні 20-гадовага ўзросту (раней было з 18). Прадаўцам рэкамендавана правяраць дакументы ў пакупнікоў ва ўзросце да 25 гадоў.