Самалёт «Белавія» з Мінска сеў у аэрапорце Барыспаль у штатным рэжыме — авіякампанія

22.12.2017 / 13:00

Самалёт авіякампаніі «Белавія» сеў сёння ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль у штатным рэжыме і не выязджаў за ўзлётна-пасадачную паласу, паведамілі БЕЛТА ў авіякампаніі.

«Наш самалёт не выязджаў за ўзлётна-пасадачную паласу, пасадка прайшла ў штатным рэжыме, зараз мы высвятляем, што адбылося на рулежнай дарожцы», — адзначылі ў «Белавія».

Прадстаўнікі авіякампаніі дадалі, што аэрапорт у Барыспаль працуе, ён не закрыты.

Раней паведамлялася, што самалёт «Белавія» сышоў з паласы ў кіеўскім аэрапорце Барыспаль.