Пуцін пра тэракт у Пецярбургу: Ліквідаваць бандытаў на месцы, у палон не браць

28.12.2017 / 12:36

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з афіцэрамі, што бралі ўдзел у аперацыі ў Сірыі, назваў учорашні выбух у Санкт-Пецярбургу тэрактам.

«Вы ведаеце, што ўчора ў Пецярбургу быў здзейснены тэрарыстычны акт», - сказаў Пуцін. Ён дадаў, што даў ФСБ распараджэнне затрымаць або ліквідаваць датычных.

«Дарэчы, учора я даў указанне дырэктару Федэральнай службы бяспекі пры рабоце з гэтымі бандытамі пры затрыманні дзейнічаць, зразумела, у рамках закона, толькі закона.

Але пры пагрозе жыццю і здароўю нашых супрацоўнікаў, нашых афіцэраў, дзейнічаць рашуча, у палон нікога не браць, ліквідаваць бандытаў на месцы», — заявіў Пуцін.