Нетрадыцыйная «Галька»: як ставяць Манюшку ў Польшчы

15.01.2018 / 11:00

«Галька» Манюшкі, Вялікі тэатр імя Манюшкі (sic!), Познань. Рэжысёр Павел Пасіні, больш вядомы па авангардных тэатральных пастаноўках.

І «Галька» атрымалася, кхм, нетрадыцыйная. У першым акце — сцэна заручын, дзеянне разгортваецца ў партэры і на балконе, куды сярод гледачоў зашыліся спевакі. Неяк дзіўна, калі побач з табою Януш высвятляе стасункі з Зоф'яй.

Але галоўная рэжысёрская фішка — гэта сяляне, што ператварыліся ў нейкіх фантастычных рагатых істот, кшталту Аватара.

Мазурка ў трэцім акце — гэта нешта дзікае: і пародыя на класічны балет («Спячую прыгажуню»), і на мадэрны балет. Вось толькі з дададзенымі сэнсамі мне цяжка. Прачытаў матэрыялы ў тэчцы да спектакля, там інтэрв'ю з Даніэлем Бавуа пра крытыку міфа Крэсаў. Бавуа я вельмі шаную, і думкі ў яго заўжды слушныя, але прычым гэта да рагатых паўжывёл?

Аляксей Ластоўскі