Беларускія памежнікі злавілі беспілотную дрызіну літоўскіх кантрабандыстаў ВІДЭА

16.01.2018 / 17:29

Увечары 11 студзеня ў аб'ектывы сістэмы відэаназірання за мяжой на літоўскім кірунку трапіў невядомы транспарт, які рухаўся па чыгуначным палатне ў бок Беларусі, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

Пагранічны нарад за 200 метраў ад беларуска-літоўскай мяжы спыніў імправізаваную металічную каляску, вырабленую саматужным спосабам, вонкава падобную на дрызіну ў мініяцюры, якую прыводзіў у рух электрарухавік, сілкаваны двума акумулятарамі.

Фота — ДПК

Як мяркуецца, гэты прагон каляскі выкарыстоўваўся для «разведкі» мясцовасці. Аднак новы метад дастаўкі кантрабанды аказаўся правальным. Зараз памежнікі спрабуюць вызначыць датычных да вырабу каляскі.