Стральба ў цэнтры Нью-Ёрка: тры чалавекі параненыя

22.01.2018 / 06:14

У цэнтры Нью-Ёрка невядомыя адкрылі стральбу, у выніку якой былі параненыя тры чалавекі, гаворыцца ў паведамленні паліцыі горада ў Twitter.

У дадзены момант праваахоўнікі шукаюць дваіх падазраваных мужчын.

Information on the dispute on W.31St that resulted in three males shot and two suspects (two black males) wanted in connection to it.
If you have information on this incident, we ask that you call #800577TIPS pic.twitter.com/S6YpT9Hvcw

— NYPD NEWS (@NYPDnews) 22 января 2018 г.

Па дадзеных NBC New York, невядомыя адкрылі стральбу паблізу хмарачоса Empire State Building. Інцыдэнт адбыўся каля 16:30 па мясцовым часе.

Адзін са сведкаў у размове з тэлеканалам адзначыў, што пачуў чатыры стрэлы. Іншыя сведкі распавялі, што мужчына, які адкрыў стральбу, перад гэтым ударыў траіх чалавек. З адным з іх у яго адбыўся канфлікт, а яшчэ двое апынуліся сведкамі, адзначалі яны.