Лукашэнка: Мы нясём значныя выдаткі, перашкаджаючы рознага роду мігрантам, бандытам, шарлатанам

22.01.2018 / 11:30

Беларусь з'яўляецца востравам бяспекі на Еўразійскім кантыненце. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння пры зацвярджэнні рашэння на ахову Дзяржаўнай мяжы Беларусі органамі памежнай службы ў 2018 годзе.

«Мы выдзяляем нямала сродкаў для аховы дзяржмяжы. Беларусь з'яўляецца востравам бяспекі сёння ўжо на Еўразійскім кантыненце. Мы нясем значныя выдаткі, перашкаджаючы рознага роду мігрантам, бандытам, шарлатанам, злачынным групоўкам пранікненню ў Еўропу і назад на Усход. Выконваем важную міжнародную функцыю», - падкрэсліў беларускі кіраўнікам.

«Але, скажу шчыра, міжнародная супольнасць, асабліва еўрапейцы, ды і расіяне маглі б фінансава больш актыўна паўдзельнічаць у тым, каб падтрымаць нашы намаганні па барацьбе з рознага роду правапарушальнікамі», — дадаў кіраўнік дзяржавы.