БПЦ асвяціла тэхніку спецпадраздзялення «Альфа»

23.01.2018 / 15:17

Святары акрапілі святой вадой тэхніку спецыяльнага падраздзялення Група «Альфа» («А») Камітэта дзяржаўнай бяспекі Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Беларускага экзархата.

church.by

20 студзеня клірыкі прыходу па просьбе камандзіра падраздзялення здзейснілі асвячэнне спецтэхнікі.

Прыход храма Святой Жыватворнай Тройцы ў Бараўлянах апякуецца асабовым складам групы «Альфа» ўжо больш за 10 гадоў. Настаяцелем парафіі з'яўляецца протаіерэй Андрэй Круцялёў.