Міжнародны кніжны кірмаш у Мінску пераносіцца на два тыдні

24.01.2018 / 11:18

Час правядзення ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу крыху скарэктаваны — сёлета яна адбудзецца з 28 лютага па 4 сакавіка. Галоўная тэма выставы «Беларусь — культурная пляцоўка Еўропы», піша Звязда.

Ганаровым госцем міжнароднай выставы стане Сербія, цэнтральным экспанентам — Казахстан.

Так, у праграме ўдзелу ганаровага госця запланавана выстава Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі «Сербская літаратура ў Першай сусветнай вайне».

Раней Кніжны кірмаш у Мінску праходзіў у першай палове лютага