З сакавіка перакрыюць трамвайны рух па вуліцах Ульянаўская і Першамайская

31.01.2018 / 11:50

З 1 сакавіка будзе закрыты трамвайны рух па вуліцах Ульянаўскай, Першамайскай: тут будзе весціся рэканструкцыя шляхоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 студзеня дырэктар ГП «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».

Рэканструкцыю выканаюць па сучаснай бесшпальнай тэхналогіі. На перыяд правядзення работ замест трамваяў пусцяць аўтобусы. Аднавіць рух плануюць 1 верасня.