У Лідзе за два дні скончылі жыццё самагубствам два чалавекі

31.01.2018 / 16:04

Спачаткау 23 студзеня абарвалася жыццё 60-гадовага мужчыны. Ён быў знойдзены ўвечары ў сваёй кватэры, у спальні, з прастрэленай галавой. Стрэл ён зрабіў з паляўнічай зброі. У кватэры знаходзілася таксама перадсмяротная запіска.

Другі выпадак адбыўся раніцай на наступны дзень. Труп 71-гадовай жанчыны быў знойдзены ў пятлі, замацаванай за газавую трубу. Аднак месцам смерці пажылая жанчына выбрала зусім не сваю кватэру. Яе цела было знойдзена ў пад'ездзе, на лесвічнай клетцы паміж першым і другім паверхамі, паведамляе 0154.by