Расійская бабслеістка адмовілася ад ускрыцця допінг-пробы Б
24.02.2018 / 09:45
Расійская бабслеістка Надзея Сяргеева адмовілася ад ускрыцця пробы Б, паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-аташэ Федэрацыі бабслея Расіі Ганну Макараву.
Адмова ад ускрыцця пробы Б пасля таго, як першая проба дала станоўчы вынік, як правіла, азначае прызнанне наяўнасці забароненага рэчыва, адзначае агенцтва. «Сяргеева ўжо здала акрэдытацыю і пакінула Алімпійскую вёску», — дадала Макарава.