Чыноўнікі і літаратура на адкрыцці міжнароднага кніжнага кірмаша ў БелЭкспа ФОТЫ

360 удзельнікаў з 32 краін бяруць удзел у XXV Міжнароднай кніжнай выставе. Выстава-кірмаш пройдзе з 28 лютага па 4 сакавіка ў БелЭкспа.

28.02.2018 / 18:39

Ганаровы госць сёлета — Сербія. Дзяржаўны сакратар Міністэрства культуры і інфармацыі Сербіі Аляксандр Гаёвіч зазначыў, што для яго краіны вялікі гонар прымаць удзел у выставе. Сваю прамову чыноўнік падсумаваў выразам: «Жыве Сербія, жыве Беларусь!».

Аляксандр Гаёвіч.

Таксама на адкрыцці выступілі і ганарова перарэзалі чырвоную стужку міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў і кіраўнік праўладнага Саюза пісьменнікаў Мікалай Чаргінец.

Мікалай Чаргінец і Ігар Шуневіч

Віцебская пісьменніца Тамара Гусачэнка-Краснова (справа).

Грыгорый Рапота.

Воля Афіцэрава