Забойства ў расійскай Мардовіі: беларус ударыў нажом калегу, бо той мала працаваў, але шмат еў
10.03.2018 / 23:31
Грамадзянін Беларусі стаў удзельнікам трагічнага выпадку, які адбыўся ў вёсцы Сцяпанаўка ў расійскай Мардовіі.
Тут на мясцовага прадпрымальніка працавалі два работнікі. 25-гадовы ўраджэнец Мардовіі займаўся піларамай, а 59-гадовы беларус глядзеў гаспадарку. Апошнім часам яны жылі пад адным дахам і паводзілі сябе, па словах суседзяў, прыстойна, паведамляе stolica-s.su.
Сварка пачалася падчас застолля да 8 сакавіка.
Беларус папракнуў калегу ў тым, што той мала працуе, затое шмат есць. Пасля чаго ударыў яго кухонным нажом у вобласць грудной клеткі. Раненне аказалася смяротным.
У дачыненні да падазраванага распачата крымінальная справа па артыкуле «Забойства».