Азаранка прайграла ў 1/32 фіналу ў Індыян-Уэлсе

12.03.2018 / 06:19

Беларуска Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/32 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. Учора ўвечары яна саступіла амерыканцы Слоан Стывенс 1:6, 5:7.

Нагадаем, што Азаранка з-за праблем апекі над сынам не гуляла восем месяцаў, паколькі не магла пакідаць Каліфорнію.

У Індыян-Уэлсе яна прайшла першае кола.