«Саюзмультфільм» пераробіць нанова савецкія мультфільмы і пакажа іх у кінатэатрах

Студыя «Саюзмультфільм» плануе перамаляваць самыя вядомыя савецкія мультфільмы з выкарыстаннем новых тэхналогій і паказаць іх у кінатэатрах, паведаміла агенцтву RNS кіраўніца студыі Юліяна Слашчава. 

13.03.2018 / 19:59

На першым этапе кінастудыя плануе адрэстаўраваць і падрыхтаваць да паказу ў кінатэатрах чатыры поўнаметражныя савецкія мультфільмы: «Снежная каралева», «Канёк-Гарбунок», «12 месяцаў» і «Казка пра цара Салтана». 

Паведамляецца, што аднаўленне кожнага савецкага паўнаметражнага мультфільма можа каштаваць ад 25 да 35 тысяч даляраў. 

Усяго студыя плануе аднавіць каля 30 мультфільмаў.

nn.by