На канферэнцыі федэрацыі футбола пытанне па «Крумкачах» разглядацца не будзе

14.03.2018 / 11:28

«Крумкачы» папрасілі разгледзець пытанне прыняцця заявы на ліцэнзаванне на Канферэнцыі АБФФ, якая праходзіць у Доме футбола.

Выканкам федэрацыі парэкамендаваў не ўключаць пытанне ў парадак дня, паведамляе Tribuna.com.

За неўключэнне прагаласавала 56 дэлегатаў, за ўключэнне — 5.

Раней паведамлялася, што клуб падаў заяву ў футбольны арбітраж на рашэнне камітэта па клубным ліцэнзаванні ад 26 лютага.

Камітэт па ліцэнзаванні адмовіўся прымаць заяву «Крумкачоў» на атрыманне ліцэнзіі на ўдзел у вышэйшай лізе 2018. Апеляцыя клуба таксама была адхіленая.

Рашэнне па апеляцыі клуба да 20 сакавіка прыме футбольны арбітраж АБФФ.