Мэсі ўстанавіў унікальнае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі

18.03.2018 / 22:32

Reuters.com

Форвард «Барселоны» Ліянэль Мэсі забіў 25-ы мяч у чэмпіянаце Іспаніі і стаў першым футбалістам у гісторыі Прымеры, якому ўдалося дасягнуць гэтай адзнакі ў дзевяці сезонах запар.

Аргенцінскі форвард стаў аўтарам другога гола ў вароты «Атлетыка» з Більбаа (2:0) у матчы 29-га тура.

Форвард «Рэала» Крышціяну Раналду ідзе на другім месцы па гэтым паказчыку — 25 галоў у васьмі сезонах запар.