Праз «Талаку» сабралі 100% неабходнай сумы для Дня Волі ў Мінску. У рэгіёнах збор сродкаў працягваецца

21.03.2018 / 19:02

На платформе «Талака» на святкаванне 100-годдзя абвяшчэння незалежнасці БНР на дадзены момант сабрана 100% ад неабходнай сумы — больш за 35 тысяч рублёў. Ініцыятыву падтрымалі 936 чалавек.

Збор сродкаў на святкаванне Дня Волі працягваецца і ў рэгіёнах, аднак там сітуацыя не такая простая.

У Брэсце праз «Талаку» сабрана 1365 рублёў (27% ад неабходнай сумы).

У Гродне — 2264 рублёў (таксама 27% ад неабходнай сумы).

У Слуцку — 245 рублёў (16%).