Лукашэнка пасля Радаўніцы паедзе ў Малдову

16.04.2018 / 14:05

Аляксандр Лукашэнка 18-19 красавіка зробіць афіцыйны візіт у Малдову, нагадвае БелТА.

Візіт уключае сустрэчы і перамовы з прэзідэнтам Ігарам Дадонам і прэм'ер-міністрам Паўлам Філіпам, падчас якіх будуць усебакова абмеркаваны розныя аспекты міждзяржаўных адносін.

Лукашэнка і Дадон наведаюць інстытут раслінаводства «Порумбень», дзе возьмуць удзел у цырымоніі «Дзень поля», прысвечанай пачатку пасяўной кампаніі.