Жыхарка Польшчы кінулася ў раку па свайго сабаку — і трапіла ў Беларусь

23.04.2018 / 20:22

20 красавіка брэсцкім памежнікам ад польскіх калег паступіла інфармацыя аб магчымым знаходжанні на беларускай тэрыторыі грамадзянкі Польшчы.

Жыхарка Польшчы кінулася ў Буг, спрабуючы выцягнуць свайго сабаку, які ўцёк. Аднак моцная плынь панесла гаспадыню на беларускі бок. Брэсцкія памежнікі аказалі ёй неабходную дапамогу, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.

У сувязі з парушэннем рэжыму мяжы і правіл знаходжання ў дачыненні да грамадзянкі Польшчы складзены працэсуальныя дакументы. Пасля завяршэння ўсіх фармальнасцей яе адправілі дадому.