Мозг свінні ўпершыню атрымалася захаваць жывым па-за межамі цела 

Навукоўцы з Ельскага ўніверсітэта здолелі захаваць мазгі свіней жывымі асобна ад цела. Штучная сістэма жыццезабеспячэння перапампоўвае кроў і неабходныя для функцыянавання рэсурсы, паведамляецца ў дакладзе MIT Technology Review.

26.04.2018 / 17:45

Ілюстрацыя: Ганна Барчык / МІТ.

Эксперымент быў праведзены на некалькіх дзясятках свіней. Мазгі без цела заставаліся жывымі на працягу 36 гадзін.

Адзначаецца, што ў ходзе эксперыментаў у штучную кроў дадавалі рэчыва ад запалення, якое магло заблакаваць свядомасць. Таму дакладна невядома, ці маглі гэтыя мазгі падтрымліваць і разумовыя працэсы без цела. 

Мэта навукоўцаў — стварыць поўную карту злучэнняў паміж клеткамі чалавечага мозгу. Для гэтага яны ўжо заручыліся падтрымкай уладаў ЗША.

nn.by