Гурт ABBA запісаў новыя песні ўпершыню за 35 гадоў

27.04.2018 / 18:41

Шведскі поп-гурт ABBA запісаў у студыі дзве першыя кампазіцыі за 35 гадоў.

Музыкі прызналі, што новы матэрыял стаў «нечаканым наступствам» нядаўна прынятага рашэння аднавіць супрацоўніцтва.

«Мы ўсе чацвёра вырашылі, што было б выдатна вярнуцца ў студыю праз 35 гадоў, — гаворыцца ў твітары гурта. - …і аказалася, што час спыніўся».

Пакуль не абвешчаная дата публікацыі новых песень, але адна з іх пад назвай I Still Have Faith In You у снежні ўпершыню прагучыць у эфіры ў сумеснай перадачы тэлеканалаў BBC і NBC.

Нягледзячы на выпуск новых песень, да канцэртных выступах гурт не вернецца.