Светлавое шоу з 1374 дронамі ў Кітаі пабіла сусветны рэкорд ВІДЭА

03.05.2018 / 21:17

Светлавое шоу беспілотных лятаючых апаратаў над старажытнай гарадской сцяной у кітайскім горадзе Сіань правінцыі Шэньсі ў мінулую нядзелю ўсталявала новы сусветны рэкорд па колькасці дронаў, якія адначасова знаходзяцца ў паветры, піша South China Morning Post.

Шоу працягвалася 13 хвілін, у ім адначасова ўзялі ўдзел 1374 дроны, прадастаўленыя кітайскім вытворцам беспілотных лятаючых апаратаў Ehang Egret. Шоу пабіла папярэдні рэкорд, усталяваны карпарацый Intel на адкрыцці зімовых Алімпійскіх гульняў у Паўднёвай Карэі, тады ў паветра адначасова падняліся 1218 дронаў.

Падчас шоу дроны падняліся з паверхні вузкай гарадской сцяны, утварыўшы над ёй светлавую заслону даўжынёй 1200 метраў і вышынёй у 100 метраў, пасля чаго дроны мянялі сваю лакацыю і ўтваралі розныя фігуры і надпісы.