КНДР пачала дэмантаваць абсталяванне на ядзерным палігоне

03.05.2018 / 21:49

У Паўночнай Карэі пачаліся работы па дэмантажы абсталявання на ядзерным палігоне Пхунгэры. Пра гэта паведамляе KBS са спасылкай на крыніцы ў вайсковых колах ЗША і Паўднёвай Карэі.

Па словах суразмоўцы, вайскоўцы КНДР пачалі дэмантаваць кабелі з тунэляў на палігоне. Іншая крыніца адзначыла, што кабелі з 3-га тунэля былі выдаленыя, а персанал і абсталяванне былі заўважаны каля ўвахода ў тунэль.