МЗС Літвы папракнула «Адзідас» у вырабе маек з савецкай сімволікай

Адпаведны допіс з прыкладзеным фотаздымкам з сайта «Адзідас» з'явіўся ў твітары літоўскага МЗС.

06.05.2018 / 14:52

Being sick with "imperial nostalgia" - it still occurs. A bit surprising from the famous @adidas, though. https://t.co/fRjAQCH525 pic.twitter.com/kgdGobszTS

— LT MFA STRATCOM (@LT_MFA_Stratcom) 5 мая 2018 г.

Гэта, дарэчы, не адзіная мадэль майкі з савецкай сімволікай.

«Усё яшчэ ёсць хворыя на «настальгію па імперыі». Толькі неяк дзіўна, што гэта знакаміты «Адзідас»», — гаворыцца ў паведамленні.

У Літве з 2008-га года дзейнічае забарона на савецкую і нацысцкую сімволіку. За падобнае адзенне могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці і выпісаць штраф — ад 144 да 289 еўра.

nn.by