Стала вядома, з кім цяпер сустракаецца Ілан Маск ФОТА

08.05.2018 / 08:54

Вынаходнік Ілан Маск з'явіўся на штогадовым балі інстытута касцюма Met Gala разам са спявачкай Граймс, паведамляе USA Today.

У сваіх касцюмах пара трымалася агульнага стыля: Маск прышпіліў значок, а Граймс — узяла калье з сімволікай Tesla. Адзначаецца, што раман пачаўся дзякуючы жартам пра штучны інтэлект: у адным са сваіх твітаў Маск аб'яднаў назву разумовага эксперыменту «Васіліск Рока» з назвай стылю ракако. Аднак аказалася, што каламбур «васіліск ракако» Граймс публікавала за некалькі гадоў да гэтага.

На мерапрыемстве таксама з'явілася былая дзяўчына Маска, мадэль Эмбер Херд.