Святлана Алексіевіч расказала, колькі заплаціла падаткаў за мінулыя гады

08.05.2018 / 11:50

Нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч расказала ў інтэрв'ю Куку.орг, колькі падаткаў сплаціла ў беларускі бюджэт.

Па словах пісьменніцы, спачатку яна заплаціла 250 тысяч падатку, а на наступны год — 75 тысяч.

Пра гэтым Алексіевіч адзначае, што палічыла сваім абавязкам падзяліцца не толькі з дзяржавай. У інтэрв'ю згадваецца, што яна купіла кватэру людзям, якія мелі ў гэтым патрэбу, а таксама пабудавала музей Алеся Адамовіча ў яго вёсцы.