Facebook прыпыніў працу 200 дадаткаў праз скандал з сачэннем

14.05.2018 / 20:52

Фэйсбук прыпыніў працу амаль 200 дадаткаў, якія маюць доступ да дадзеных вялікай колькасці карыстальнікаў. Гэта зроблена ў рамках расследавання магчымага злоўжывання дадзенымі карыстальнікаў, пачатага пасля скандалу з Cambridge Analytica.

У сакавіку вакол Facebook разгарэўся скандал з-за ўцечкі дадзеных карыстальнікаў сацыяльнай сеткі. Як высветлілася, аналітычная кампанія Cambridge Analytica атрымала дадзеныя больш за 50 млн карыстальнікаў сацыяльнай сеткі і магла выкарыстоўваць дадзеную інфармацыю для палітычнай рэкламы.