Ліянэль Мэсі атрымаў пятую «Залатую буцу»

21.05.2018 / 09:01

Форвард іспанскай «Барселоны» і зборнай Аргенціны Ліянэль Мэсі стаў першым у гісторыі пяціразовым уладальнікам «Залатой буцы» — прыз, які ўручаецца найлепшаму бамбардзіру еўрапейскіх футбольных чэмпіянатаў.

Fifth Golden Shoe for Leo #Messi! ⚽ 34 goals in @LaLiga make him Europe's top scorer for the fifth time! Congratulations, Leo! #ForçaBarça pic.twitter.com/KsiwYPJ4fj

— FC Barcelona (@FCBarcelona) 20 мая 2018 г.

У сезоне 2017-2018 гадоў Мэсі забіў у чэмпіянаце Іспаніі 34 галы ў 36 матчах. У барацьбе за тытул аргенцінец апярэдзіў Махамеда Салаха з «Ліверпуля», які стаў найлепшым нападаючым чэмпіянату Англіі з 32 забітымі мячамі.