СМІ назвалі імя новага галоўнага трэнера лонданскага «Арсенала»

22.05.2018 / 11:51

globallookpress

Новым галоўным трэнерам лонданскага «Арсенала» стане іспанскі спецыяліст Унаі Эмеры, паведаміў у твітары карэспандэнт ВВС Давід Арнштэйн.

Паводле яго інфармацыі, кіраўнікі англійскага клуба аднагалосна прагаласавалі за кандыдатуру былога трэнера «Севільі», «Спартака» і «Пары Сэн-Жэрмэна». Аб прызначэнні Эмеры абвесцяць ўжо на гэтым тыдні.

46-гадовы баск пакінуў «Пары Сен-Жэрмен» па заканчэнні мінулага сезона. На чале клуба ён заваяваў Кубак Францыі, два Кубка Лігі, два Суперкубкі краіны і гарантаваў камандзе залатыя медалі ў чэмпіянаце. У 109 матчах ва ўсіх турнірах ён атрымаў з «ПСЖ» 86 перамог, 12 разоў згуляў унічыю і ў 11 сустрэчах саступіў.

«Арсенал» на працягу 22 папярэдніх сезонаў узначальваў Арсен Венгер.