Сёння ў школах пачынаюцца выпускныя іспыты

01.06.2018 / 07:43

Экзамены працягнуцца да 9 чэрвеня.

Сёння 11-класнікі будуць пісаць пераказ па беларускай мове.

Адзінаццацікласнікі, якія абралі рускую мову, напішуць пераказ 4 чэрвеня. Кантрольная работа па матэматыцы прызначаная на 6 чэрвеня. Акрамя таго, выпускнікі будуць здаваць экзамены па замежнай мове і гісторыі Беларусі.

Выпускнікі базавай школы 2 чэрвеня будуць пісаць дыктоўку па беларускай мове, 5 чэрвеня — па рускай. Кантрольная работа па матэматыцы будзе 7 чэрвеня.

Тэксты і заданні будуць абвешчаныя па тэлебачанні і радыё, размешчаныя на партале Мінадукацыі, паведамляе БелТА