Пракуратура патрабавала ад Батуры спыніць будаўніцтва «Бульбаш-хола», але той не спыніў

07.06.2018 / 23:24

Газета «Новы час» апублікавала прадстаўленне, якое Генеральная пракуратура выносіла старшыні Мінаблвыканкама Барысу Батуру ў 2012 годзе.

Барыс Батура.

Сітуацыя датычылася законнасці будаўніцтва рэстарана каля Курапатаў.

Намеснік генеральнага пракурора Мікалай Кукліс (займаў пасаду ў 2008-2016) сфармуляваў набор прапановаў губернатару Міншчыны. Сярод ягоных ідэй — пакаранне канкрэтных вінаватых чыноўнікаў, а таксама магчымы знос самавольна пабудаванага рэстарана ў Курапатах.