У Расіі павысяць пенсійны ўзрост

14.06.2018 / 14:27

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў пра павышэнне пенсійнага ўзросту з 2019 года. Пра гэта кіраўнік расійскага ўрада заявіў у ходзе пасяджэння Кабінета міністраў.

Ён адзначыў, што ўлады маюць намер павышаць узрост выхаду на пенсію паступова. Для мужчын гэты паказчык будзе падняты да 65 гадоў да 2028 года, а для жанчын — да 63 гадоў у 2034 годзе.

Цяпер у Расіі жанчыны могуць выйсці на пенсію ў 55 гадоў, а мужчыны — у 60 гадоў.

У Беларусі пенсійны ўзрост паступова павышаецца да 58 і 63 гадоў адпаведна.