Жыхарка Маладзечна скрала ў баранавічанкі 200 даляраў

14.06.2018 / 21:47

У Баранавічах жыхарка Маладзечна абакрала сяброўку. Як патлумачыў памочнік міжраённага пракурора Іван Гаўдзей, раней несудзімая 24-гадовая дзяўчына была ў гасцях у сваёй знаёмай. Увечары, калі гаспадыня адышла, зламысніца дастала ў яе з кашалька 200 даляраў ЗША. Нягледзячы на тое, што абвінавачаная вярнула ўсе грошы, ад крымінальнай адказнасці яе гэта не выратавала. Суд прызначыў жыхарцы Маладзечна пакаранне ў выглядзе штрафу ў суме 30 базавых велічынь або 735 рублёў.