У Беларусі збіраюцца наладзіць серыйную вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў

15.06.2018 / 18:50

Серыйную вытворчасць зарадных станцый для электрамабіляў у ААТ «Віцязь» наладзяць у 2020 годзе. Гэта прадугледжана Дзяржаўнай праграмай інавацыйнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады, паведамляе БелТА.

На рэалізацыю праектаў праграмы будзе дадаткова накіравана больш за 50 мільёнаў рублёў. У яе ўключаны 34 новыя праекты, сярод якіх — стварэнне вытворчасцей па выпуску сродкаў зараднай інфраструктуры для электрамабіляў у ААТ «Віцязь».