У Зімбабвэ здзейснены замах на прэзідэнта краіны Эмерсана Мнангагву

Пра гэта паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовыя СМІ.

23.06.2018 / 19:37

Фота AP/Tsvangirayi Mukwazhi

Выбух адбыўся на стадыёне ў горадзе Булавая, дзе прэзідэнт Зімбабвэ Эмерсан Мнангагва праводзіў мітынг у межах сваёй перадвыбарнай кампаніі.

На стадыёне былі тысячы людзей. Па папярэдніх дадзеных, ёсць пацярпелыя, але дакладная іх колькасць невядомая.

Эмерсан Мнангагва не пацярпеў і быў эвакуяваны.

nn.by