3 ліпеня Лукашэнка прыме парад у Мінску

02.07.2018 / 14:45

Кіраўнік дзяржавы традыцыйна возьме ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

2 ліпеня ён наведае ўрачысты сход у Палацы Рэспублікі, на якое запрошаны кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, прадстаўнікі грамадскасці, дыпкорпуса. Там жа адбудзецца святочны канцэрт майстроў мастацтваў «Васiльковае неба».

У якасці Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі Рэспублікі Беларусь Лукашэнка 3 ліпеня прыме парад войскаў Мінскага гарнізона і выступіць з прамовай. Мерапрыемства, якое з'яўляецца цэнтральнай падзеяй святкавання Дня Незалежнасці, будзе транслявацца ў простым эфіры па тэлебачанні і радыё.